Тахарскія мовы
зьніклая галіна індаэўрапейскай моўнай сям’і / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таха́рскія мовы — адна з галінаў індаэўрапейскае сям’і моваў, што прадстаўляла сабою некалькі блізкароднасных вымерлых моваў, распаўсюджаных сярод гістарычнага народу тахараў, які пражываў на поўначы Тарымскага басэйну, у цяперашнім Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю.
Тахарская галіна | |
Народнасьць | тахары |
---|---|
Арэал | усход Сярэдняй Азіі, захад Кітаю |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
тахарская A,
тахарская B, тахарская C (?) мовы |
Колькасьць носьбітаў | — |
Мовы, якія ў цяперашняй лінгвістыцы прынята залічваць да тахарскіх, хутчэй за ўсё ўключалі тры мовы або дыялекты, вядомыя пад умоўнымі назвамі: тахарская A (або агнэанская), тахарская B (або кучанская) і тахарская C (або краранская)[1]. Першыя дзьве мовы засьведчаныя дзякуючы захаваным дагэтуль тэкстам пэрыяду VI—VIII стагодзьдзяў н. э., існаваньне апошняй падразумяваецца праз запазычваньні і ўласныя назвы ў тэкстах на пракрыце, складзеных у рэгіёне. Больш пільны працэс дасьледаваньня пісьмовых помнікаў паказвае больш архаічны характар тахарскай A і яе літургічнае выкарыстаньне, тады як тахарская B захоўвалася больш працяглы час і была пашыраная на тэрыторыях ад паўночнага ўсходу да захаду сучаснага Сіньцьзяну.
Усе вядомыя тахарскія мовы вымерлі прынамсі ў ІХ стагодзьдзі пасьля ўварваньня ў рэгіён цюрскіх плямёнаў, продкаў сучасных уйгураў.