Сусьветны фонд дзікай прыроды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьветны фонд дзікай прыроды (па-ангельску: World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадзкая арганізацыя, якая працуе ў сфэрах аховы, дасьледаваньня і аднаўленьня навакольнага асяродзьдзя. Гэта найбуйнейшая ў сьвеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі супрацоўнікаў па ўсім сьвеце[2]. Сусьветны фонд дзікай прыроды працуе ў больш чым 90[2] краінах і падтрымлівае каля 1300[3] прыродаахоўных праектаў па ўсім сьвеце.
Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...
Сусьветны фонд дзікай прыроды | |
World Wide Fund for Nature | |
Абрэвіятура | WWF |
---|---|
Дэвіз | Дзеля жывой плянэты |
Дата ўтварэньня | 19 верасьня 1961 году[1] |
Тып | міжнародная грамадзкая прыродаахоўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | дабрачынны траст |
Мэта | захаваньне, дасьледаваньне і аднаўленьне навакольнага асяродзьдзя |
Штаб-кватэра | Глянд (Швайцарыя)[2] |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ва ўсім сьвеце |
Заснавальнікі |
Джуліян Гаксьлі[1] Макс Нікалсан Пітэр Скот Гай Манфорт |
Прэзыдэнт | Яланда Какабадзэ |
Бюджэт | 447 мільёнаў € (2008 год)[2] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 5400[2] |
Сайт | wwf.org/panda.org |
Закрыць
Місія Сусьветнага фонду дзікай прыроды заключаецца ў прадухіленьні нарастаючай дэградацыі прыроднага асяродзьдзя плянэты і дасягненьня гармоніі чалавека і прыроды. Галоўная мэта — захаваньне біялягічнай разнастайнасьці Зямлі[2].