Пэр-Ляшэз
могілкі ў Парыжы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́гілкі Пэр-Ляшэ́з (па-француску: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l’Est, «Усходнія могілкі») — найвялікшыя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гэктар, 118,6 акрах)[1], на ўскрайках гораду ёсьць большыя па памерах могілкі.
Пэр-Ляшэз уваходзіць у сьпіс найбольш вядомых у сьвеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысячаў людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асобаў, што там пахаваныя.
Могілкі месьцяцца ля бульвару дэ Мэнільмантан. Станцыя мэтро Філіп Аўгустэ на лініі 2 знаходзіцца каля галоўнага ўваходу, у той час калі Пэр-Ляшэз, на лініі 3, знаходзіцца за 500 мэтраў ад уваходу.