Постмадэрнізм
мастацкі рух / From Wikipedia, the free encyclopedia
Постмадэрні́зм (франц. postmodernisme — пасьля мадэрнізму[1]) — тэрмін, які вызначае структурна падобныя зьявы ў сусьветным грамадзтве і культуры другой паловы XX стагодзьдзя: ён ужываецца як для характарыстыкі постнеклясычнага тыпу філязофстваваньня, гэтак і для комплексу стыляў у мастацтве. Постмадэрн — стан сучаснай культуры, які ўключае ў сябе перад-постнеклясычную філязофскую парадыгму, да-постмадэрнісцкае мастацтва, а таксама масавую культуру гэтай эпохі.[1][2]