Нэаклясыцызм
архітэктурны жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэаклясыцы́зм (па-грэцку: νέος nèos і па-грэцку: κλασσικός — «новы клясыцызм») — тэрмін, які ў шырокім сэнсе абазначае працяг эстэтычных прынцыпаў клясыцызму ў новых умовах разьвіцьця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстаньні ў літаратуры, музыцы, архітэктуры, тэатры й выяўленчым мастацтве міталягічных вобразаў і матываў, антычнай тэматыкі й сюжэтаў. Росквіт нэаклясычнага рух супаў з XVIII ст. эпохі Асьветніцтва, і працягваўся да пачатку XIX ст., падчас якога канкураваў з рамантызмам. У архітэктуры стыль выкарыстоўваецца на працягу XIX і XX стст., актуальны й у XXI-м[1].