На Заходнім фронце нічога новага
раман Рэмарка / From Wikipedia, the free encyclopedia
«На Заходнім фронце нічога новага» (па-нямецку: Im Westen nichts Neues) — знакаміты раман Эрыха Марыя Рэмарка, які выйшаў у 1929 годзе.
Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
На Заходнім фронце нічога новага | |
Im Westen nichts Neues | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Эрых Марыя Рэмарк |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1929 |
Публікацыя: | 29 студзеня 1929 і 1928[1] |
Выдавецтва: | Propyläen Verlag[d], Little, Brown and Company[d] і Ullstein Verlag[d] |
Наступны твор: | Вяртаньне[d] |
Закрыць
Антываенны раман апавядае аб усім перажытым, убачаным на фронце маладым салдатам Паўлем Боймэрам, а таксама яго франтавымі таварышамі ў Першай сусьветнай вайне. Як і Эрнэст Гэмінгўэй, Рэмарк выкарыстаў паняцьце «страчанае пакаленьне», каб апісаць маладых людзей, якія праз атрыманыя імі на вайне душэўныя траўмы былі ўжо ня ў стане ўладкавацца ў грамадзянскім жыцьці. Твор Рэмарка такім чынам стаяў у вострай супярэчнасьці з правакансэрватыўнай ваеннай літаратурай, якая панавала ў эпоху Ваймарскай рэспублікі, і, як правіла, імкнулася апраўдаць прайграную Нямеччынай вайну і гераізаваць яе салдатаў.