Маніхейства
рэлігійная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маніхе́йства — рэлігія, якая паўстала на схіле антычнасьці і раньняга Сярэднявечча дый дэкляравала аб’яднаньне ўсіх сусьветных рэлігіяў. Ідэалягічны падмурак закладзены ў III ст. старажытнапэрсыдзкім мысьляром Мані. Маніхейства вучыць, што матэрыя створаная злым богам (дэміюргам), і толькі дух створаны добрым і вечным Богам. Маніхеі дзеляцца на дзьве групы — сьвецкія людзі і манахі, прычым манахі займаюцца толькі духоўнай дзейнасьцю і не зьвязаныя ні з чым матэрыяльным.
Маніхейскі сьвятар (манах, «абраны») не ўжывае ў ежу мяса, віна, малака (глядзіце таксама — вэгетарыянства), чытае на працягу дня вялікую колькасьць малітваў. Яму варта ўхіляцца ад любой працы, акрамя зьвязанай з напісаньнем або перакладам тэкстаў, бо ў гэтым сьвеце толькі словы нематэрыяльныя. Сьвецкія людзі ня маюць асаблівых абавязкаў і па-сутнасьці не ўваходзяць у царкву, але ім рэкамэндуецца падтрымліваць сьвятароў і чытаць рэлігійныя кнігі.