Карабах
геаграфічная вобласьць ва Ўсходнім Закаўказьзі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Караба́х (па-азэрбайджанску: Qarabağ, па-армянску: Ղարաբաղ) — гісторыка-геаграфічны рэгіён ва Ўсходнім Закаўказьзі, які складаецца з Раўніннага і Нагорнага Карабаху.
У XVI — сярэдзіне XVIII стагодзьдзяў — бэгларбэкства (правінцыя) Сэфэвідзкай імпэрыі, дзе нізіны і перадгор’і ўваходзілі ў мусульманскія ханствы, а нагорныя тэрыторыі ў армянскія мелікствы[1]; у сярэдзіне XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў тут існавала Карабаскае ханства; з 1805 году — у складзе Расейскай імпэрыі; у савецкі час — у складзе Азэрбайджанскай ССР. У цяперашні час дэ-юрэ ўваходзіць у склад Азэрбайджанскай Рэспублікі. Значная частка тэрыторыі з пачатку 1990-х гадоў дэ-факта кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай.