Гетман польны літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гетман польны літоўскі[1], таксама палявы гетман літоўскі[2] — адзін з найвышэйшых урадаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Гетман польны падпарадкоўваўся беспасярэдне гетману вялікаму літоўскаму. Аднак у мірны час, калі гетман вялікі займаўся арганізацыйнымі справамі й бараніў інтарэсы войска, тым часам гетман польны кіраваў малымі аддзеламі, ахоўваў дзяржаўную мяжу збольшага на ўсходзе; на час адсутнасьці гетмана вялікага выконваў ягоныя абавязкі.