Байцоўскі клюб (фільм)
фільм 1999 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Байцоўскі клюб» (па-ангельску: Fight Club) — амэрыканскі фільм 1999 году, пастаўлены рэжысэрам Дэйвідам Фінчэрам. Галоўныя ролі выканалі Брэд Піт, Эдўард Нортан і Гэлена Бонэм Картэр. Фільм заснаваны на аднайменным рамане Чака Паланіка 1996 году. Нортан выконвае ролю неназванага апавядальніка, які незадаволены сваёй працай. Ён стварае баявы клюб з прадаўцом мыла Тайлерам Дурдэнам і ўвязваецца ў адносіны зь бяздольнай жанчынай Марлай Сынгер.
Кіраўнікам студыі фільм не спадабаўся, і яны перабудавалі меркаваную маркетынгавую кампанію Фінчэра, каб паспрабаваць зьменшыць чаканыя страты. Байцоўскі клюб ня здолеў апраўдаць чаканьняў студыі ў касах і атрымаў палярызаваныя водгукі крытыкаў. Кінастужка была названая адным з самых супярэчлівых твораў 1999 году, але фільм быў на слыху ў публікі. У дзесятую гадавіну выхаду фільму The New York Times назвала яго вызначальным культавым фільмам нашага часу[9].