Авэстыйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Авэсты́йская мова (раней вядомая таксама як старажытнабактры́йская або зэ́ндзкая) — адна з моваў усходняе падгрупы іранскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, вядомая як мова Авэсты — літургічных помнікаў зораастрызму — ад якой мова й атрымала сучасна вядомую назву. Як лічыцца, арэал выкарыстаньня мовы ахопліваў прынамсі такія старажытныя рэгіёны як Сістан (Арахозія), Герат, Мэрв і Бактрыя[2]. Яская культура — археалягічная культура на поўдні сучаснага Туркмэністану пэрыяду 1500—1100 гг. да н.э., часта атаясамліваецца з раньняй культурай усходнеіранскіх народаў, апісаных у Авэсьце[3].
Авэстыйская мова | |
Ужываецца ў | сучасных Іране й Аўганістане |
---|---|
Рэгіён | Іранскае ўзвышша |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | літургічная мова зораастрызму |
Статус: | 10 вымерлая[d][1] |
Пісьмо | Avestan[d] і Gujarati[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ae |
ISO 639-2(Б) | ave |
ISO 639-2(Т) | ave |
ISO 639-3 | ave |
Статус авэстыйскае мовы як мовы набажэнстваў забясьпечыў мове трывалае выкарыстаньне цягам доўгага часу пасьля яе выміраньня. Гэтая акалічнасьць, а таксама шэраг лінгвістычных чыньнікаў дазваляе параўнаць мову з вэдыйскай мовай — найстарэйшай з індаарыйскіх моваў, што захаваліся дагэтуль.