Рымская імпэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рымская імпэрыя (па-лацінску. Imperium Romanum) — апошні пэрыяд у існаваньні Старажытнага Рыму, які пачаўся ў 27 годзе да н. э. з часоў панаваньня Аўгуста і скончыўся пры падзеньні Рыму ў 476 годзе. Таксама да Рымскай імпэрыі часам адносяць Бізантыйскую імпэрыю, якая стала адной са спадкаемцай Рымскай імпэрыі. Бізантыя праіснавала да 1453 году. У часы росквіту Рымская імпэрыя аб’ядноўвала ў сваіх межах заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі Эўропы, Малую Азію, узьбярэжжа Паўночнай Афрыкі, Сырыю, Палестыну.
Рымская імпэрыя лац. Imperium Romanum грэц. Βασιλεία Ῥωμαίων | |||||
| |||||
| |||||
Тэрыторыя Рымскай імпэрыі ў 117 годзе, падчас найбольшага пашырэньня | |||||
Афіцыйная мова | лацінская, грэцкая | ||||
Сталіца | Рым | ||||
Форма кіраваньня | зьмяшаная, абсалютная манархія |
Горад Рым быў найбуйнейшым у сьвеце з каля 100 году да н. э. да 400 году н. э. А каля 500 году такой жа веліччы дасягнуў Канстантынопаль, які на той момант стаў сталіцай Усходняй Рымскай імпэрыі[1][2]. Насельніцтва імпэрыі ў гэты час павялічылася да прыкладна 50—90 мільёнаў чалавек, што прыкладна складала 20% насельніцтва сьвету на той час[3]. 500-гадовы пэрыяд Рымскай рэспублікі, якая папярэднічаў імпэрыі, быў моцна дэстабілізаваны ў выніку сэрыі грамадзянскіх войнаў і палітычных канфліктаў, у ходзе якіх Юліюс Цэзар быў прызначаны адвечным дыктатарам, а потым забіты паводле змовы ў 44 годзе. да н. э. Пасьля гэтага грамадзянскія войны працягваліся ажно да поўнай перамогі Актавіяна Аўгуста, прыёмнага сына Цэзара, над Маркам Антоніюсам і Клеапатрай у бітве пры Акцыюме ў 31 годзе да н. э. і анэксіі Эгіпту. Актавіян атрымаў неабмежаваную ўладу і ў 27 годзе да нашай эры Рымскі сэнат афіцыйна дараваў яму тытул Аўгуста, то бок імпэратара, што азначала сканчэньне эпохі Рымскай рэспублікі.
Рымская імпэрыя была адной з самых магутных у эканамічным, культурным, палітычным і вайковым пляне дзяржавай свайго часу. Гэта была адна з самых вялікіх імпэрыяў у сусьветнай гісторыі. Падчас найвялікшага росквіту за часам Траяна тэрыторыя імпэрыі ахоплівае 5 млн км²[4]. Такі працяглы час існаваньня і магнутнасьць дзяржавы забясьпечылі шырокі ўплыў лацінскай і грэцкай моваў, культуры, рэлігіі, вынаходзтваў, архітэктуры, філязофіі, права і формаў праўленьня на нашчадкаў імпэрыі. На працягу ўсяго эўрапейскага Сярэднявечча, шматразова былі зробленыя спробы нават усталяваць пераемніцтва Рымскай імпэрыі. З дапамогай эўрапейскага каляніялізму пасьля Рэнэсансу дзяржаваў-нашчадкаў імпэрыі, грэка-рымская і юдэйска-хрысьціянская культуры пашырылася ў сусьветным маштабе, што згуляла вырашальную ролю ў разьвіцьці сучаснага сьвету.