Старажытны Рым
антычная цывілізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажы́тны Рым — старажытная міжземнаморская дзяржава, якая існавала паміж 6 стагодзьдзем да н. э. і 5 альбо 6 стагодзьдзем н. э. з цэнтрам у горадзе Рым. Форма дзяржаўнай улады Рыму неадначасова зьмянялася на працягу гісторыі: Рым прайшоў шлях ад Царскага пэрыяду да Рэспублікі і канчаткова да Імпэрыі, кіраваньне якой ажыцьцяўлялася кайзерам (імпэратарам). Зь невялікага паселішча Рым ператварыўся ў імпэрыю, у грамадзкую форму і ў унівэрсалістычную ідэю (imperium sine fine — «бязьмежная імпэрыя»).