Імануіл Кант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 1724 – 12 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкае клясычнае філязофіі.
Імануіл Кант | |
Immanuel Kant | |
Імя пры нараджэньні | па-нямецку: Emanuel Kant |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 красавіка 1724 |
Месца нараджэньня | Кёнігсбэрґ, Прусія |
Дата сьмерці | 12 лютага 1804 |
Месца сьмерці | Кёнігсбэрґ, Прусія |
Школа/традыцыя | Кантыянства, Асьветніцтва |
Пэрыяд | філязофія 18 стагодзьдзя |
Кірунак | Заходняя філязофія, нямецкая клясычная філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | гнасэалёгія, эпістэмалёгія, мэтафізыка, этыка |
Значныя ідэі | катэгарычны імпэратыў, трансцэндэнтальны ідэалізім, Sapere aude, трансцэдэнтальнае адзінства апэрэпцыі, здольнасьць меркаваньня, вечны мір |
Аказалі ўплыў | Плятон, Сэкст Эмпірык, Бэрклі, Вольф, Тэтэнз, Хатчэсан, Мантэнь, Г’юм, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Мальбранш, Ньютан, Русо, Сьпіноза |
Наступнікі | Рэйнгальд, Якобі, Мэндэльсон, Гербарт, Фіхтэ, Шэлінг, Гэгель, Шапэнгаўэр, Фрыз, Гэльмгольц, Коген, Натарп, Віндельбанд, Рыкерт, Рыль, Файхінгер, Касірэр, Гусэрль, Хайдэгер, Пірз, Вітгенштайн, Апэль, Стросан, Кўайн і іншыя |
Вучні | Якаб Сігізмунд Бек[d], Крыстыян Якаб Краўс[d], Ёган Готліб Фіхтэ[d] і Маркус Гэрц[d][1] |
Творы ў Вікікрыніцах |
Кант нарадзіўся й жыў у Кёнігсбэрґу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэрґскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці.
Кант — заснавальнік вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны.
Паводле ягонага азначэньня, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны й ноўмэны — сьвет прыроды й сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць). Чалавек часткова належыць да прыроды, але ён становіцца сапраўдным чалавекам, калі імкнецца перайсьці са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. А культура, паводле Канта, і ёсьць шлях са сьвету прыроды ў сьвет свабоды.
Кант напісаў працу «Крытыка здольнасьці разважаць». Ён сфармуляваў свой катэгарычны імпэратыў: абыходзься зь іншым так, як ты хацеў бы, каб ён абыходзіўся з табой (падобная думка была яшчэ ў Канфуцыя, таксама ў Бібліі сустракаюцца падобныя словы: «І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое й вы рабіце ім», Мацьвей 7:12). Кант сьцьвярджае, што гэты закон выходзіць ад Абсалюту, гэта значыць, ён аб'ектыўны, і чалавек мусіць яго засвоіць.
Чалавек — мэта, а ня сродак. У гэтым сэнс маральных законаў.
Кант разьдзяляе культуру й цывілізацыю й кажа, што «мы цывілізаваныя, але маральна недасканалыя». Ідэі маральнасьці ўласьцівыя культуры, цывілізацыя — толькі падабенства гэтае ідэі.