Прусія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пру́сія (па-нямецку: Preußen) — гістарычная назва шэрагу раёнаў ва ўсходняй і цэнтральнай Эўропе, а менавіта:
- Населены аднайменным народам (прусы) рэґіён на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора, у сярэднявеччы заваяваны тэўтонскімі рыцарамі. Пазьней гэты рэґіён стаў звацца Ўсходняю Прусіяю.
- Ґерцагства (з 1525 году), курфюрства (з 1618 году, пад уладаю нямецкае дынастыі Гагэнцолернаў). Уключала ўласна (Усходнюю) Прусію, а таксама Брандэнбург. Сталіца разьмяшчалася спачатку ў Кёнігсбэргу, а пасьля Трыццацігадовае вайны — у Бэрліне. Каралеўства (з 1701 году).
- Тэрытарыяльнае ўтварэньне («вольная дзяржава») у рамках Ваймарскае рэспублікі, узьніклае пасьля падзеньня Гагэнцолернаў у 1918 годзе, якое ўключала большую частку былога каралеўства. У 1947 годзе як тэрытарыяльнае ўтварэньне Прусія была ліквідавана па рашэньні саюзьнікаў у рамках паваеннай перабудовы Эўропы.
Хуткія факты
Прусія Preußen | |||||
| |||||
| |||||
Прусія ў складзе Нямецкай імпэрыі | |||||
Афіцыйная мова | Нямецкая | ||||
Сталіца | Кёнігсбэрг (1525—1701) Бэрлін (1701—1947) | ||||
Форма кіраваньня | манархія (1525—1918) рэспубліка (1918—1947) | ||||
Гісторыя • Герцагства • Унія з Брандэнбургам • Каралеўства • Вольная дзяржава • ліквідавана (фактычна) • ліквідавана (афіцыйна) |
1525 27 жніўня 1618 18 студзеня 1701 9 лістапада 1918 30 студзеня 1934 25 лютага 1947 | ||||
Плошча • агульная |
297 007 км² (1939 год) км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1939) |
41 915 040 чал. |
Закрыць