From Wikipedia, the free encyclopedia
Якаб Іорданс (19 мая 1593, г. Антверпен, Бельгія — 18 кастрычніка 1678) — фламандскі жывапісец. Лічыцца, асабліва пасля смерці Рубенса, які аказаў на яго вялікі ўплыў, адным з выбітных прадстаўнікоў фламандскага барока.
Якаб Іорданс | |
---|---|
нідэрл.: Jacob Jordaens | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jacob Jordaens |
Дата нараджэння | 19 мая 1593[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1678[1][5][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Catharina van Noort[d] |
Дзеці | Jacob Jordaens (II)[d], Elisabeth Jordaens[d] і Anna Catharina Jordaens[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[4], гістарычны жывапіс[4], рэлігійны жывапіс[d][4], міфалагічны жывапіс[d][4], жанравы жывапіс[4], пейзаж[4] і бытавы жанр[4] |
Мастацкі кірунак | Flemish Baroque painting[d][6] і барока[6] |
Уплыў | Адам ван Ноарт, Пітэр Паўль Рубенс, Аляксандр Ян Трыцыус |
Уплыў на | Johann Ulrich Mayr[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 1607 вучыўся ў Антверпене ў А. ван Норта. У творчасці захоўваў сувязі з традыцыямі нідэрландскага мастацтва XVI ст., выкарыстоўваў дасягаенні Караваджа і Рубенса, з якім супрацоўнічаў у 1620—40 г. Усё сваё жыццё пражыў у Паўднёвых Нідэрландах, толькі ў 1641 г. працаваў нядоўга ў Англіі. Яго карціны можна знайсці ў любой царкве Антверпена. Нават пасля яго звароту ў кальвінізм у 1645 г. каталіцкая царква працягвала заказваць яму працы.
Якаб Іорданс быў прадаўжальнікам традыцый Пітэра Рубенса. Адзін з лепшых памочнікаў у майстэрні Рубенса, ён многаму тут навучыўся. Але галоўнае, што было ўзята і развіта Я. Іордансам, гэта рэалістычнасць і жыццёвая пераканаўчасць выяўлення. За якія б тэмы ні браўся мастак — міфалагічныя, біблейскія, бытавыя, — ён захоўваў цвярозы погляд на рэчаіснасць, здаровы народны пачатак.[7]
Раннім работам уласцівы выразна простанародны характар вобразаў, шчыльна згрупаваных на пярэднім плане, буйныя выпуклыя формы, асвятленне, якое падкрэслівае яркія колеры («Святая сям’я», каля 1615; «Пакланенне пастухоў», каля 1617; «Алегорыя Плоднасці» («Услаўленне Памоны»), каля 1622).
1620—30-ыя г. лічацца часам росквіту таленту жывапісца. Ён адлюстроўваў сялянскія і бюргерскія тыпажы, якія вылучаліся цяжкаважкасцю фігур, сакавітасцю дэталей, рысамі грубаватага жыццярадаснага гумару. У гэтыя гады напісаны работы «Алегорыя ўрадлівасці», «Праметэй», «Меркурый і Аргус», «Адысей у пячоры Паліфема», дзе міфалагічныя сюжэты трактуюцца як поўнасцю жанравыя. Улюбёным жанрам Я. Іорданса быў бытавы. Герояў для сваіх твораў ён шукаў у сялянскім асяроддзі, у народным натоўпе, а тэмы — у народных прымаўках, байках і паданнях.
Адна з цікавых работ мастака — карціна «Сатыр у гасцях у селяніна» (1620), напісаная на сюжэт байкі Эзопа. Адпаведна яму казланогая істота, апынуўшыся ў доме просталюдзіна, была запрошана да стала і вельмі здзівілася «двудушнасці» людзей. Тыя дзьмуць на рукі, каб іх сагрэць, і на лыжку кашы, каб яе астудзіць. Я. Іорданс піша некалькі варыянтаў сцэны (найбольш вядомыя творы зберагаюцца ў музеях Мюнхена, Будапешта і Масквы), але заўсёды паўтарае адзін і той жа знойдзены падыход у раскрыцці тэмы «свет — рэчаіснасць». У карціне ўсё — ад герояў апавядання да падрабязнасцей акружэння — рэальна, жыццёва і пераканаўча.
Своеасаблівасць творчасці Я. Іорданса выказалася ў шматфігурных жанравых палотнах «Свята баровага караля» (1638) і «Кароль п’е» (да 1656), якія таксама вядомы ў шматлікіх аўтарскіх паўтарэннях. Гэта паказ бязмежнай, неўтаймаванай весялосці, грубаватых, але шчырых пачуццяў простых людзей. Карціны нібыта прасякнуты рухам, дынамікай, якія перадаюцца дзякуючы дакладна выверанай пластыцы паказаныхфігур, згарманізаваным пераходам святла і ценяў.
У позні перыяд творчасці Я. Іорданс працягваў працаваць у розных жанрах (бытавым, партрэтным), звяртаўся да біблейскіх і міфалагічных тэм. Да лепшых работ гэтых гадоў адносяцца кампазіцыі «Няптун, які выкрадае Амфітрыду», «Выгнанне гандляроў з храма» (абедзве — 1620-ыя), «Сямейны партрэт» (каля 1615), «Пакланенне вешчуноў» (1618—20), «Партрэт пары ван Сурпель» (каля 1636).
Рабіў малюнкі і кардоны для шпалераў («Гісторыя Аляксандра», «Серыя фламандскіх прымавак»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.