Юрый Феліксавіч Ільініч (15331569, Бярэсце) — магнат Вялікага Княства Літоўскага, граф на Міры, апошні ўладальнік Мірскага замка з роду Ільінічаў.

Хуткія факты Юрый Феліксавіч Ільініч, Нараджэнне ...
Закрыць
Thumb
Пячатка Юрыя Ільініча малодшага, графа на Міры, 1566 год

Сын Шчаснага Фелікса Ільініча, унук Юрыя Іванавіча Ільініча, першага будаўніка Мірскага замка. Пасля смерці бацькі ў 1540 годзе, а неўзабаве і маці Соф'і Радзівіл, іх адзіны васьмігадовы сын Юрый застаўся сіратою і ўладальнікам велізарнай маёмасці. Апекуном да малалетняга Ілыніча быў прызначаны яго дзядзька — Мікалай Радзівіл Чорны, у будучым — вялікі канцлер літоўскі.

Выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла, магчыма, як і яго патрон, вызнаваў кальвінізм. У 1553 годзе Радзівіл Чорны, едучы ў пасольства да аўстрыйскага двара Фердынанда Габсбурга, бярэ з сабой дваццацігадовага Юрыя Ільініча. У выніку візіту Ільініч 10 жніўня таго ж года атрымлівае графскі тытул як удадальнік замка.

Фрагмент даравальнай граматы прыводзіць у сваіх «Вандроўках» Уладзіслаў Сыракомля, памылкова датуючы яе 1555 годам: «Яго замак Мір і ўсю адміністрацыйную акругу з усёй маёмасцю мы ўзводзім на ступень графства, гэта званне надаём самому Юрыю Ільінічу, яго дзецям, нашчадкам і законным спадчыннікам разам з усімі іх дзецьмі абодвух полаў, цяперашнімі і тымі, якія народзяцца, ад сённяшняга дня і ва ўсе будучыя часы, называючы іх ад гэтага графства замка Мір графамі».

Не маючы жонкі і дзяцей, Юрый Ільініч большую частку жыцця правёў пры нясвіжскім двары Радзівілаў; калі ж у 1565 годзе Мікалай Чорны памёр, Ільініч зрабіўся апекуном яго дзяцей. Маючы слабае здароў'е і ў прадчуванні блізкай смерці, Ільініч ён 25 жніўня 1568 года складае завяшчанне, па якому галоўным спадчыннікам згаслага роду Ільінічаў робіцца старэйшы сын Радзівіла Чорнага — Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. У 1569 годзе Юрый Ільініч памірае ў Бярэсці. Мірскае графства разам з замкам пераходзіць пад уладу Радзівілаў.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.