Этолія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Этолія (стар.-грэч.: Αἰτωλία) — у старажытнасці вобласць Цэнтральнай Грэцыі, якая межавала на захадзе з Акарнаніяй па рацэ Ахелоас, на ўсходзе — з Лакрыдай і Дарыдай (па лініі, паралельнай да цячэння ракі Эвена (Эвінаса, Εύηνος) і на ўсход ад гэтай ракі), на поўначы — з вобласцю долапаў (Δόλοπες, Далопіяй, Δολοπία) і амфілохаў (Ἀμφίλοχοι, Амфілохіяй, Ἀμφιλοχία). Падзялялася хрыбтом Панеталіконам (Παναιτωλικόν) на дзве часткі: паўночную, дзікую і некультурную, населеную варварскімі плямёнамі, і паўднёвую — урадлівую і палітычна моцную, так званую Старажытную Этолію.