From Wikipedia, the free encyclopedia
Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model) — абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.
Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з’яўлялася першай спробай увядзення міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.
Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
У выніку мадэль OSI складаецца з 7 узроўняў:
На фізічным узроўні адзінкай перадачы інфармацыі з’яўляецца біт.
Асноўныя пытанні, якімі займаецца гэты ўзровень:
Узровень перадачы даных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч байт).
Мэта гэтага ўзроўню — забяспечыць беспамылковую перадачу даных (з пункту гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў пацвярджэння, якія перыядычна адсылае прымаючы камп’ютар.
Сярод праблем, якія павінен вырашаць гэты ўзровень, ёсць:
Сеткавы ўзровень аперыруе пакетамі. Асноўнай яго задачай з’яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.
Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як:
Транспартны ўзровень прымае даныя ад сеансавага ўзроўню (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта — каб даныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.
Транспартны ўзровень з’яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп’ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп’ютарамі).
Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталяванне сувязі паміж двума камп’ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць:
Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем даных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віду, што і робіць узровень прадстаўлення.
Прыкладны ўзровень з’яўляецца верхнім у іерархіі OSI і займаецца перадачай даных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, HTTP.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.