![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Estradiol.svg/langbe-640px-Estradiol.svg.png&w=640&q=50)
Эстрадыёл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эстрадыёл — асноўны і найбольш актыўны для чалавека жаночы палавы гармон; эстраген. Выпрацоўваецца фалікулярным апаратам яечнікаў у жанчын. Невялікія колькасці эстрадыёла выпрацоўваюцца таксама карой наднырачнікаў ў абодвух палаў і яечкамі у мужчын. Па хімічнай будове з'яўляецца стэроідным гармонам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Estradiol.svg/320px-Estradiol.svg.png)
У мужчын асноўнай крыніцай эстрадыёла з'яўляецца не сінтэз ў яечках, а канверсія (араматызацыя) андрагенаў (такіх, як тэстастэрон і андрастэндыён) у эстрагены ў перыферычных тканках, што адбываецца пры ўдзеле фермента P450-араматазы.
Аб біялагічных уласцівасцях эстрадыёла падрабязней гл.: эстрагены.