![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg/640px-Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg&w=640&q=50)
Эскіз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эскіз (фр.: esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудавання, механізма або асобнай яго часткі. Эскіз — хутка выкананы свабодны малюнак, не з’яўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных ліній.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg/320px-Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg)
Эскізы недарагія і дазваляюць мастаку зрабіць накіды і паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. Аловак або пастэль больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаванняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэнні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходства, мастакі Рэнесансу рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спецыяльна падрыхтаванай паперы