Эна (дэпартамент)
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Эна (фр.: Aisne) — дэпартамент на поўначы Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пікардыя. Парадкавы нумар 2. Адміністрацыйны цэнтр — Лан. Насельніцтва 535,5 тыс. чалавек (46-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 7369 км². Дэпартамент размешчаны ў даліне ракі Эны, якая перасякае яго тэрыторыю з усходу на захад.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 41 кантон і 363 камуны.
Эна — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Іль-дэ-Франс, Пікардыя і Шампань. Назва паходзіць ад ракі Эны.