Электрычны разрад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрычны разрад — працэс праходжання электрычнага току, звязаны са значным павелічэннем электраправоднасці асяроддзя адносна яго нармальнага стану.
Павелічэнне электраправоднасці забяспечваецца наяўнасцю дадатковых свабодных носьбітаў зараду. Электрычныя разрады можна падзяліць на:
- Несамастойны разрад — гэта разрад, які праходзіць за кошт знешняга іанізатара.
- Самастойны разрад — гэта разрад, які будзе працягваць гарэць і пасля адключэння вонкавага іанізатара.
Пераход ад несамастойнага разраду да самастойнага называецца электрычным прабоем.