Электрацягнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрацягнік — разнавіднасць неаўтаномнага маторвагоннага рухомага састава, які атрымлівае энергію ад знешняй кантактнай сеткі з дапамогай токапрыёмнікаў.
Хуткія факты Электрацягнік, Прывад ...
Электрацягнік | |
---|---|
![]() Чатырохвагонны электрацягнік ЭП2Д, злева направа: * галаўны прычапны вагон (з кабінай кіравання); * прамежкавы маторны вагон (з токапрыёмнікам, каляскі з цягавымі электрарухавікамі); * прамежкавы прычапны вагон; * галаўны маторны вагон (з кабінай кіравання, двума токапрыёмнікамі, каляскі з цягавымі электрарухавікамі) | |
Прывад | электрарухавік |
Перыяд | з 1888 года |
Скорасць | 20-320 км/гадз |
Вобласць ужывання | Грамадскі транспарт, гарадскі, прыгарадны ці міжгародні |
Інфраструктура | чыгунка |
Закрыць
Электрацягнікі шырока выкарыстоўваюцца ў чыгуначным прыгарадным і бліжнім міжгароднім злучэнні, радзей — як гарадскі цягнік. У адрозненне ад іншых тыпаў цягарухомага саставу, яны здольныя хутка разганяцца і тармазіць на кароткіх перагонах паміж станцыямі, адносна малашумныя і не забруджваюць навакольнае асяроддзе, што вельмі важна ў густанаселеных раёнах. Таксама электрацягнікі прымяняюцца ў высакахуткасным пасажырскім злучэнні.
Акрамя чыгункі, электрацягнікі выкарыстоўваюцца ў метрапалітэне, а таксама на манарэйкавым транспарце.