Шэвінка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэ́вінка, Заро́наўка — рака ў Шумілінскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.
Хуткія факты Шэвінка, Характарыстыка ...
Шэвінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Басейн | 342 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Заронава |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км ад вёскі Сіманоўшчына |
• Вышыня | 144 м |
• Каардынаты | 55°18′42,51″ пн. ш. 29°48′11,38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км ад вёскі Лукі |
• Каардынаты | 55°10′20,99″ пн. ш. 29°54′38,85″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 342 км², азёрнасць 2 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.
Прытокі — Пестуніца і Вужніца (леваруч).
Выцякае пад назвай Заронаўка з возера Заронава (Заронаўскае) на тэрыторыі Шумілінскага раёна, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Сіманаўшчына Віцебскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лукі Віцебскага раёна. Цячэ па заходніх схілах Віцебскага ўзвышша і Полацкай нізіне, праз возера Шэвіна.
У басейне ракі азёры Зачорнае, Філіпенскае, Грабніцкае, Жужаль, Бурбіно і інш.