![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Grosser-Arber-002.jpg/640px-Grosser-Arber-002.jpg&w=640&q=50)
Шумава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шу́мава (чэшск.: Šumava [ˈʃʊmava]), або Баге́мскі Лес (ням.: Böhmerwald) — сярэдневышынны горны хрыбет даўжынёй каля 200 км уздоўж германа-аўстрыйска-чэшскай мяжы.
Вышыня да 1456 м (гара Вялікі Явар, Германія). У чэшскай частцы найбольш высокая гара — Плечы (1378 м). Да вышыні 800 м пакрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.
У чэшскай частцы знаходзіцца аднайменны нацыянальны парк.