Шпіцбергенскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шпіцбергенскае цячэнне, або Заходняе Шпіцбергенскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне каля заходніх берагоў Шпіцбергена, працяг Нарвежскага цячэння (сістэма Гальфстрыма).
Тэмпература вады 3-5°С. Скорасць 0,9-1,8 км/гадз. Салёнасць каля 34,5‰. На поўначы ад вострава Заходні Шпіцберген паглыбляецца і дае пачатак патоку цёплых прамежкавых вод ў Паўночным Ледавітым акіяне.