Шведскі рыксдалер
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыксдалер — шведскі талер. Быў уведзены на ўзор германскага рэйхсталера. Чаканка рыксдалераў пачалася пры Густаве I Васе. Першапачаткова чаканіўся вагой у 29,4 г (28 г срэбра), а з 1540 да 1830 года - каля 29,3 г (25,6 г срэбра).
Асноўнай грашовай адзінкай з часоў Густава I была марка. У 1530 годзе 1 рыксдалер каштаваў 3 маркі, а ў 1560 - амаль 4 маркі. Як грашова-падліковая адзінка ён захоўваў гэты ўзровень да 1776 года, у той час як кошт манеты моцна вагаўся. Самы нізкі курс - 4,5 маркі - рыксдалер меў у 1568-1592 гадах. Самы высокі - каля 38 марак - быў зафіксаваны для рыксдалераў, выпушчаных для ваенных патрэб. У XVII стагоддзі яго сярэдні курс складаў 6,5 маркі.
З 1875 года ў якасці асноўнай грашовай адзінкі была ўведзена шведская крона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.