From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шацкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Шацкая сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 16 лістапада 1863 |
Тып | школа |
Сайт | shack.schools.by |
16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. — Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак.
Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала.
Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа.
14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І. С. Лупіновіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.