Чэшскі алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэшскі алфавіт (чэшск.: Česká abeceda) — варыянт лацінкі, які выкарыстоўваецца пры напісанні на чэшскай мове. Асноўныя прынцыпы алфавіта — «адзін гук — адна літара» і даданне дыякрытычных знакаў над літарамі для пазначэння гукаў, далёкіх ад лацінскай мовы.
Алфавіты некаторых іншых усходнееўрапейскіх моў: (славянскіх, балтыйскіх, але і іншых, такіх як эстонская) базуюцца на аснове чэшскага алфавіту, у якім прыбіраюцца ці дадаюцца сімвалы ў адпаведнасці з іх патрэбнасцямі ў мове. Найбольш прыкметным адхіленнем ад чэшскай з'яўляецца польская мова, якая распрацоўвалася незалежна ад лацінскай мовы.
Сучасны чэшскі алфавіт складаецца з 42 літар:
- A, Á, B, C, Č, D, Ď, E, É, Ě, F, G, H, Ch (дыграф), I, Í, J, K, L, M, N, Ň, O, Ó, P, Q, R, Ř, S, Š, T, Ť, U, Ú, Ů, V, W, X, Y, Ý, Z, Ž.
Літары Q і W выкарыстоўваюцца выключна ў замежных словах, і замяняюцца на спалучэнні Kv і V як толькі слова становіцца «натуралізаваным»; дыграфы dz і dž таксама выкарыстоўваюцца галоўным чынам для замежных слоў і не маюць асобнага месца ў алфавіце.