![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/World_Chess_Championship_2023%252C_game_01%252C_Ding_Liren.jpg/640px-World_Chess_Championship_2023%252C_game_01%252C_Ding_Liren.jpg&w=640&q=50)
Чэмпіёны свету па шахматах
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першым афіцыйным чэмпіёнам свету па шахматах стаў Вільгельм Стэйніц у 1886 годзе. З 1948 года арганізацыяй матчаў за першасць свету стала займацца Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/World_Chess_Championship_2023%2C_game_01%2C_Ding_Liren.jpg/320px-World_Chess_Championship_2023%2C_game_01%2C_Ding_Liren.jpg)
У 1993 годзе ў выніку нязгод з ФІДЭ Гары Каспараў арганізаваў Прафесійную шахматную асацыяцыю (ПША). У адказ на гэта ФІДЭ пазбавіла яго звання чэмпіёна, разгуляўшы шахматную карону паміж іншымі прэтэндэнтамі. У выніку гэтых падзей у свеце з’явіліся два чэмпіёны: Гары Каспараў — па версіі ПША і Анатоль Карпаў, які выйграў матч пад эгідай ФІДЭ.
У 2006 годзе адбыўся з’яднальны матч паміж чэмпіёнам па версіі ФІДЭ Весялінам Тапалавым і чэмпіёнам па «класічных шахматах» Уладзімірам Крамнікам, у выніку якога вызначыўся абсалютны чэмпіён свету — ім стаў Крамнік.
Дзейным чэмпіёнам свету з 2023 года з’яўляецца Дын Ліжэнь.