![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Chiswick_House.jpg/640px-Chiswick_House.jpg&w=640&q=50)
Чызік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чы́зік (Chiswick /ˈtʃɪzɪk/; таксама Чызвік і Чызуік) — гістарычнае лонданскае прадмесце, цяпер у складзе гарадскога раёна (бора) Хаўнслау, размешчаны на захадзе Вялікага Лондана, на ўсходзе мяжуе з Хамерсмітам, на поўначы з Эктанам і К'ю на паўднёвым захадзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Chiswick_House.jpg/640px-Chiswick_House.jpg)
Да XX стагоддзя Чызік уяўляў сабой вёску ў графстве Мідлсекс, у назве якой ушанавана асноўны занятак жыхароў — вытворчасць сыра. Найбольш вядомы чызуікец — мастак Уільям Хогарт. У 1720-я гг. граф Бёрлінгтан пабудаваў у Чызуіку паладыянскую вілу, Чызуік-хаус, якая лічыцца вяхой у станаўленні класіцызму. У 1998 г. у Ганерсберы была асвечана руская праваслаўная царква.