From Wikipedia, the free encyclopedia
Ча́шніцкая раўні́на размешчана на поўдні Беларускага Паазер’я. Займае часткова Бешанковіцкі, Сенненскі, Чашніцкі раёны Віцебскай вобласці. На поўначы мяжуе з Полацкай нізінай, на ўсходзе з Віцебскім узвышшам і Лучоскай нізінай, на поўдні з Аршанскім узвышшам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Ушацка-Лепельскім узвышшам.
Працягнулася з захаду на ўсход ад 40 км да 72 км, з поўначы на поўдзень ад 30 км да 70 км, плошча 2,5 тыс. кв. км. Вышыні 140—160 м, найвышэйшы пункт 192 м над узроўнем мора (у паўднёвай частцы раўніны).
У фарміраванні раўніны ўдзельнічалі ледавікі 5 зледзяненняў, найбольшы ўплыў зрабілі ледавікі двух апошніх зледзяненняў. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.
Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф, сапрапель.
Рэкі належаць да басейна Заходняй Дзвіны: Ула з прытокамі Усвейка, Свячанка, Лукомка; Крывінка з Бярозкай; Абалянка. Шмат азёр, найбольшыя Жэрынскае, Саро, Сянно, Бярозаўскае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.