Часціны мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Часціны мо́вы — разрады слоў, якія характарызуюцца агульнасцю значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічнай ролі.
Часціна мовы можа быць вылучана толькі на падставе сукупнасці пэўных крытэрыяў. Увага надаецца наступным фактарам:
- што звычайна абазначае пэўная адзінка — прадмет, дзеянне, якасць і г. д.;
- у якіх граматычных формах яна можа ўзнікаць;
- якія ёй характэрныя словаўтваральныя сродкі;
- якія функцыі яна выконвае ў сказе.
У беларускай мове ёсць 10 часцін мовы[1].