Чалавек з жалеза
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чалаве́к з жале́за» (польск.: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 года рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм з’яўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў перыяд паслаблення цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэннем ваеннага становішча ў снежні 1981 года. Фільм распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валенса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагменты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай верфі.
Хуткія факты Чалавек з жалеза, Жанр ...
Чалавек з жалеза | |
---|---|
польск.: Człowiek z żelaza | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | Анджэй Вайда |
Сцэнарыст | Аляксандр Сцібар-Рыльскі |
У галоўных ролях |
Ежы Радзівіловіч Крыстына Янда Марыян Апаня |
Аператар | Эдвард Класінскі |
Кампазітар | Анджэй Кажынскі |
Кінакампанія | Zespół Filmowy X |
Працягласць | 147 хв. |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Год | 1981 |
Папярэдні фільм | Чалавек з мармуру |
IMDb | ID 0082222 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Фільм быў узнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» на Канскім кінафестывалі ў 1981 годзе і быў намінаваны на прэмію «Оскар».