Мускулы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мускулы[1][2] (ад лац. Musculus — мышка, маленькая мыш), Цягліцы[3], Мышцы[4] — органы цела жывёл і чалавека, якія складаюцца з пругкай эластычнай мышачнай тканкі, якая здольная скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Яны прызначаныя да розных мэтаў, як рух цела, скарачэнне галасавых звязак і дыхання. Мышцы на 86,3 працэнтаў складаюцца з вады.
Мускулы | |
---|---|
Вывучаецца ў | міялогія[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | muscle organ development[d] |
Код NCI Thesaurus | C13056 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мышцы дазваляюць рухаць часткамі цела і адлюстраваць у дзеянні думкі і пачуцці. Чалавек выконвае любыя рухі — ад такіх простых, як плюсканне і ўсмешка, да тонкіх і жвавых, якія можна заўважыць у дзеяннях ювеліраў і спартсменаў — дзякуючы здольнасцям мышачных тканак скарачацца. Ад спраўнай працы мышцаў, якія складаюцца з трох груп, залежыць не толькі рухомасць арганізма, але і функцыянаванне ўсіх фізіялагічных працэсаў. Працай усіх мышачных тканак кіруе нервовая сістэма, якая забяспечвае іхную сувязь з галаўным і спінным мозгам і рэгулюе пераўтварэнне хімічнай энергіі ў механічную.
У целе чалавека налічваецца больш за 600 шкілетных цягліц. Самыя маленькія прымацаваныя да маленькіх касцей, якія змяшчаюцца ў вуху. Самыя вялікія па масе ў большасці людзей — ягадзічныя мышцы, якія адказваюць за рухомасць нагі. Самыя дужыя мышцы — жавальныя цягліцы (шкілетная) і сфінктар маткі (гладкая). Паводле формы мышцы вельмі разнастайныя. Часцей за ўсё сустракаюцца верацёнападобныя мышцы, характэрныя для канечнасцей, і шырокія мышцы — яны ўтвораць сценкі тулава. Калі ў мышцаў агульнае сухажылле, а галовак дзве або больш, то іх называюць двух-, трох- або чатырохгаловымі мышцамі. Мышцы і шкілет вызначаюць форму чалавечага цела. Актыўны лад жыцця, збалансаванае харчаванне і занятак спортам спрыяюць развіццю мышцаў і памяншаюць аб’ём тлушчавай тканіны.