Цэнтральная сіметрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральнай сіметрыяй (часам цэнтральнай інверсіяй) адносна пункта A называюць пераўтварэнне прасторы, якое пераводзіць пункт X у такі пункт X`, што A — сярэдзіна адрэзка XX`. Цэнтральная сіметрыя з цэнтрам у пункце A звычайна абазначаецца праз , у той час як абазначэнне можна пераблытаць з восевай сіметрыяй. Фігура называецца сіметрычнай адносна пункта A, калі для кожнага пункта фігуры сіметрычны ёй пункт адносна пункта A таксама належыць гэтай фігуры. Пункт A называецца цэнтрам сіметрыі фігуры. Кажуць таксама, што фігура валодае цэнтральнай сіметрыяй.
Іншыя назвы гэтага пераўтварэння — сіметрыя з цэнтрам A. Цэнтральная сіметрыя ў планіметрыі з'яўляецца асобным выпадкам павароту, дакладней, з'яўляецца паваротам на 180 градусаў.