From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральнакрымская раўніна — паўднёвая частка Паўночна-Крымскай раўніны[1].
Цягнецца ў выглядзе выпуклай на поўнач і выцягнутай субшыротна на 120 км паласы ад берага Чорнага мора і Тарханкуцкага ўзвышша на захадзе і паўночным захадзе да Прысівашскай нізіны на поўначы і паўночным усходзе, узгор’яў Керчанскага паўвострава на ўсходзе і Знешняга пояса Крымскіх гор на поўдні. Абсалютныя вышыні ад 40 м на поўначы да 120 м на поўдні.
Геаструктурную аснову складаюць Альмінская ўпадзіна і Цэнтральнакрымскае падняцце. Верхнія слаі геалагічнага разрэзу прадстаўлены пліяцэнавымі вапнякамі-ракушачнікамі і чырвона-бурымі пліяцэнава-антрапагенавымі глінамі, якія ўкрыты слоем жоўта-бурых суглінкаў.
Паверхня пераважна хвалістая, месцамі амаль плоская. Гушчыня расчлянення 0,3-0,6 км/км². Глыбіня расчлянення павялічваецца з 20-30 м у цэнтральнай частцы да 40-60 м на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе. У далінах рэк Альмы, Чатырлыка, Салагыра, Індола тоўшчы галечнага алювія магутнасцю да 20 м перакрыты маладзейшымі дробназярністымі алювіяльна-дэлювіяльнымі адкладамі да 3-5 м таўшчыні. Сучасныя рэчышчы ў выглядзе вузкіх, звілістых каналаў сцёку ўрэзаны ў тоўшчу покрыўных адкладаў і галечнікаў на невялікую глыбіню, поймы слабаразвітыя.
Ландшафтная структура характарызуецца кавыльна-стэпавымі разаранымі мясцовасцямі — раўніннымі, далінна-балачнымі, прыморска-тэраснымі, прыбярэжна-ліманна-азёрнымі. Каля 70 % тэрыторыі разарана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.