From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральна-Задунайскі край (венг.: Közép-Dunántúl) — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Комарам-Эстэргам, Феер, Веспрэм. На поўначы мяжуе са Славакіяй, з поўдня абмежаваны возерам Балатан, на ўсходзе — Дунаем[1].
Плошча рэгіёна складае 11 237 км². (пяты па плошчы рэгіён Венгрыі).[2] Насельніцтва — 1 094 104 чалавек (даныя 2011 года).[3] Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 4,6 %.[2]
Рэгіён дынамічна развіваецца, мае добрае геаграфічнае размяшчэнне і кваліфікаваную рабочую сілу.[4] Наяўная інфраструктура патрабуе дадатковага развіцця для прыцягнення інвестыцый.[4]
На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца адно з самых цёплых азёр Еўропы Веленцэ.[1] Асноўныя славутасці размешчаны ў гарадах Секешфехервар, Веспрэм.[1] Нацыянальны парк Прыбалатанскага ўзвышша.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.