From Wikipedia, the free encyclopedia
Цытрын — мінерал, напаўкаштоўны камень, разнавіднасць кварцу. Назва паходзіць ад лац. citrus — цытрынава-жоўты. Афарбоўка ад светла-цытрынавай да бурштынава-мядовай. Празрысты.
Цытрын | |
---|---|
Агранены крышталь цытрына | |
Формула | SiO2 |
Прымесь | Fe3+, (Al Li)4+, (Al H)4+ |
Сінгонія | трыганальная |
Колер | Адценні жоўтага |
Колер рысы | Светла-блакітная |
Цвёрдасць | 7 |
Шчыльнасць | 2,65 г/см³ |
У прыродзе цытрыны сустракаюцца даволі рэдка. Іх радовішчы вядомыя ў Бразіліі (штат Баія, штат Гаяс, штат Мінас-Жэрайс), на Мадагаскары, у ЗША, Іспаніі, Францыі, Шатландыі, на Урале і Казахстане.
У Смітсанаўскім інстытуце захоўваецца агранены цытрын вагай 2258 каратаў.
У XIX — пачатку ХХ стагоддзя з золата з цытрынам выраблялі асабістыя пячаткі для запячатвання дзелавых папер і асабістых лістоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.