Цырк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цырк (лац.: circus — круг) — адзін з відаў сцэнічнага мастацтва, паводле законаў якога будуецца забаўляльнае шоу, як правіла, на арэне спецыяльнага будынка (круглай формы з высокім купалам).
Уключае акрабатыку, жангліраванне, эквілібрыстыку, клаўнаду, ілюзіённае мастацтва, дрэсіроўку жывёл і інш. Яго галоўныя выразныя сродкі — дзеянне, трук, якія нярэдка ляжаць за межамі звычайнай логікі. Цыркавое прадстаўленне складаецца з нумароў — асобных закончаных выступленняў аднаго ці групы артыстаў. Склаўся на аснове старажытных народных святаў, працоўных працэсаў, спартовых спаборніцтваў. Міжнародны Дзень Цырка адзначаецца ў трэцюю суботу красавіка.