Цукровая прамысловасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цукровая прамысловасць — галіна харчовай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытворчасці белага цукру-пяску з цукровага бурака ці цукровага трыснягу. Таксама да цукровай прамысловасці адносяцца прадпрыемствы па вырабу цукру-рафінаду з цукру-пяску.
Атрыманне цукру з цукровага трыснягу было вядома з даўніх часоў. У прамысловых маштабах вытворчасць цукру пачалася ў 16 стагоддзі ў Індыі.