Цотнасць (фізіка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цо́тнасць у фізіцы — квантавы лік, які характарызуе сіметрыю хвалевай функцыі квантавай сістэмы пры люстраным адбіцці каардынат.
Захоўваецца пры моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях (гл. прасторавая інверсія), вядзе да пэўных правіл адбору для электрамагнітнага выпрамянення атамаў і атамных ядраў, ядзерных рэакцый і рэакцый узаемаператварэнняў элементарных часціц. Пры слабых узаемадзеяннях прасторавая цотнасць парушаецца (захоўваецца камбінаваная цотнасць — здабытак прасторавай і зарадавай цотнасцей).