Цвіценне вады
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Цвіценне» вады — масавае развіццё фітапланктону, якое суправаджаецца зменай колеру вады, парушэннем экалагічнай раўнавагі ў водных біяцэнозах.
Асноўная прычыны — застой вады, зніжэнне праточнасці (руск.) (бел., засмечванне, забруджванне мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, змытай глебай, некаторымі сінтэтычнымі рэчывамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Coccolithophore_bloom.jpg/640px-Coccolithophore_bloom.jpg)
Пагаршае кіслародны рэжым вадаёмаў і арганалептычныя якасці вады (руск.) (бел., можа выклікаць заморы (руск.) (бел. рыб і інш. водных жывёл, ускладняе работу фільтраў на ачышчальных і інш. гідратэхнічных збудаваннях.
Папярэджваюць «цвіценне» вады аэрацыяй, біялагічнай меліярацыяй вадаёмаў, абмежаваннем паступлення ў ваду забруджвальнікаў.