From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Задомля Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
54°02′35″ пн. ш. 27°52′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Задомля |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія |
Барысаўская епархія Смалявіцкае благачынне |
Сайт | zadomlya.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя праваслаўнай царквы ў Задомлі сыходзіць каранямі ў канец XIX стагоддзя. Узгадываецца пры перапісе 1897 года.
У 1997 годзе на месцы пачалося ўзвядзенне новага храма ў гонар Раства Хрыстова. Намаганнямі мясцовых жыхароў навакольных вёсак, якія пачалі збіраць сродкі, на працягу 6 гадоў быў узведзены храм.
У 2003 годзе на пасаду настаяцеля храма быў прызначаны іерэй Уладзімір Сташкевіч. Пры настаяцеле храма і вернікаў за некалькі гадоў царква прыкметна змянілася, быў зроблены рамонт унутры і звонку, прыбудаваны падсобныя памяшканні, кацельня, бабінец, панамарка, набыта вялікая колькасць абразоў і царкоўнага начыння.
19 кастрычніка 2013 г. храм быў асвечаны епіскапам Барысаўскім Веніямінам. У перыяд з 2014 па 2016 год была пабудавана званіца. 15 кастрычніка 2016 г. здзейснена асвячэнне званіцы храма ў гонар Раства Хрыстова, чын здзейсніў Праасвяшчэнны Веніямін.
Святыні храма: абраз «Уваскрасенне Хрыстова»; абраз з часціцай Жыватворчага Крыжа Гасподняга, мошчамі прападобнага Амфілохія Пачаеўскага, прападобнай Ефрасінні Полацкай; абраз свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.