Пятніцкая царква (Вільнюс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пятніцкая царква.
Храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (літ.: Šv. kankinės Paraskevės cerkvė, таксама вядомы як Пя́тніцкая царква́, літ.: Piatnicos cerkvė ці Параскевінская царква, літ.: Paraskevos cerkvė) — царква Віленскай і Літоўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, размешчаная ў Вільнюсе ў Старым горадзе, на скрыжаванні вуліц Замкавай (Піліес), Вялікай (Дзіджойі) і Латочак (Латака) па адрасе вул. Дзіджойі 2 (Didžioji g. 2).
Хуткія факты Пятніцкая царква, Краіна ...
Царква | |
Пятніцкая царква | |
---|---|
Piatnicos cerkvė | |
54°40′51,47″ пн. ш. 25°17′21,69″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Віленская і Літоўская епархія |
Архітэктурны стыль | неавізантыйскі |
Архітэктар | М. М. Чагін |
Заснавальнік | віцебская князёўна Марыя Яраслаўна |
Дата заснавання | 1345 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | paraskev.wix.com/paraske… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Помнік архітэктуры. Лічыцца першым мураваным хрысціянскім храмам у горадзе.
Прыпісана да Прачысценскага кафедральнага сабора.