From Wikipedia, the free encyclopedia
Худаяр-хан — адзінаццаты кіраўнік з узбекскай[2] дынастыі Мінгаў у Какандскім ханстве.
Худаяр-хан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1835[1] |
||||||
Смерць |
1886[1]
|
||||||
Бацька | Шэралі-хан[d] |
Яго праўленне характарызуецца смутамі, канфліктамі з Бухарскім эміратам і капітуляцыяй перад Расіяй у ходзе руска-какандскай вайны. У пачатку яго праўлення моцны ўплыў набылі кіпчакі на чале з Мусулманкулам . Аднак у 1852 годзе адбылася бітва ў мясцовасці Былкылдама , многія кіпчакі былі перабітыя, а Мусульманкул пакараны.
За 30 гадоў свайго праўлення ён 3 разы пазбаўляўся ўлады ў барацьбе са сваякамі, і кожны раз зноў здабываў яе.
У 1858 годзе Худаяр-хан быў скінуты ў першы раз, і на пасад быў узведзены Мала-хан .
Худаяр-хан у 1871—1873 гг. выпускаў манеты з надпісамі "Хуканд-і-Латыф — " «Прыемны Каканд» і імем нябожчыка Мала-хана (кіраваў у 1858—1862 гг.)[3].
Канчаткова зрынуты ў выніку Какандскага паўстання 1873—1876. Худаяр-хан звярнуўся па дапамогу да Туркестанскага генерал-губернатара і летам 1875 збег у Ташкент пад абарону рускіх войскаў.
У 1875 годзе Худаяр-хан быў сасланы ў Арэнбург, адкуль выехаў у 1876 годзе ў Мекку, прыбыўшы ў Афганістан ён захварэў і лячыўся ў Мадрасе (Індыя).
Ён памёр у 1886 годзе каля Герата. Яго магіла знаходзіцца ў вёсцы Карух.
У Какандзе як напамін пра Худаяр-Хана застаўся яго палац, пабудаваны ў 1871 годзе[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.