Міжзем'е From Wikipedia, the free encyclopedia
Хобіты (англ.: Hobbits) — чалавекападобная раса ў легендарыуме Толкіна, якая насяляе землі Серадзем’я. Упершыню з’яўляюцца ў рамане «Хобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Торбінс. Ва «Уладары Пярсцёнкаў» хобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сільмарыліяне» і «Няскончаных казаннях» згадваюцца эпізадычна.
Хобіты | |
---|---|
англ.: Hobbit | |
Родная мова | заходняя мова |
Краіна | |
Вытворная праца | паўрослік[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Родны свет | Арда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры складанні Дадатку да Оксфардскага слоўніка англійскай мовы да Толкіна звярнуліся па дапамогу ў напісанні слоўнікавага артыкула. Пісьменнік прапанаваў вызначэнне, паводле якога хобіт — «прадстаўнік выдуманага народа, невысокай чалавекападобнай расы; слова „хобіт“ (якое азначае „той, хто жыве ў нары“) было іхняй саманазвай; іншыя ж называлі іх „паўрослікамі“, паколькі рост іх складаў палову звычайнага чалавечага»[1].
Паводле самога аўтара, хобіты — «сваякі» людзей Серадзем’я: «Зусім відавочна, не зважаючы на пазнейшае адчужэнне, што хобіты — нашы родзічы: яны шмат бліжэйшыя да нас, чым эльфы і нават гномы. Яны спрадвеку гаварылі на мовах людзей — што праўда, на свой капыл—і падабалі ды ненавідзелі, лічы, тое самае, што і людзі. Цяпер, аднак, ужо і не скажаш, як дакладна мы звязаныя.»[2].
Толкін згадваў, што магчымай крыніцай слова «хобіт» з’яўляецца назва рамана амерыканскага пісьменніка Сінклера Льюіса «Бэбіт»[3][4] пра заможнага прадстаўніка сярэдняга класа, які паступова ўсведамляе сваю нездаволенасць мірным, рэспектабельным жыццём. Некаторыя чытачы звязвалі назву hobbit з англійскім словам rabbit («трус») ці нават лац.: homo + rabbit, гэта значыць «чалавек-трус». Аднак сам Толкін гэту версію неаднаразова адпрэчваў у сваіх лістах да чытачоў[5].
У кнізе «Народы Серадзем'я» тлумачацца карані найменняў хобітаў унутры сусвету Серадзем’я. Слова гэта з’яўляецца аўтарскім перайначваннем першапачткова роханскага слова cūgbagu у псеўда-стар.-англ.: hol-bytla («будаўнік нор», сучасны англ.: hole builder). Людзі звалі іх паўрослікамі, эльфы — перыянамі. «Хобіты» — саманазва народа, і пра паходжанне слова самі хобіты не помняць.
Хобіты з выгляду маленькія, меншыя нават за гномаў — не такія дзябёлыя і каржакаватыя, нават калі і не нашмат ніжэйшыя. Рост хобітаў бывае розным: ад двух да чатырох футаў (60,96—121,92 см). У даўнія часы яны былі вышэйшымі, а пасля здрабнелі і рэдка калі дасягалі і трох футаў. Згодна з «Чырвонаю кнігаю», Бандабрас Тук (Быкароў), сын Ізумбраса Трэцяга, меў росту ажно чатыры футы пяць цаляў (134,62 см) і мог ездзіць на кані[2].
Адзяваліся хобіты ў яркія колеры, асабліва да душы ім быў жоўты і зялёны, а вось абутак насілі рэдка, бо іх ступні мелі цвёрдыя, як дубленая скура, падэшвы і былі пакрыты густым кучаравым валоссем — такім самым, як і іх галовы, — звычайна каштанавага колеру. Такім парадкам, адзінае рамяство, якім хобіты амаль не займаліся, было шавецтва, але пальцы яны мелі доўгія і спрытныя ды ўмелі майстраваць шмат іншых карысных і гожых рэчаў. Твары ў іх былі хутчэй дабрадушныя, чым прыгожыя: шырокія, з яснымі вачыма, чырвонымі шчокамі і ротам, заўжды гатовым смяяцца, есці і піць[2].
Таксама Толкін згадаў тры старажытныя племя хобітаў, якія пасля змяшаліся ў адзіную народнасць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.