Хлусня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хлусня — феномен зносін, які заключаецца ў наўмысным скажэнні сапраўднага стану рэчаў. Найчасцей выклікана імкненнем індывіда шляхам падману дамагчыся асабістых або сацыяльных пераваг у канкрэтных сітуацыях і праяўляецца ў змесце моўных паведамленняў, якія неадкладна праверыць цяжка або немагчыма.
Калі ў сацыяльна-псіхалагічным плане хлусня заўсёды з'яўляецца сродкам, то ў сферы псіхапаталогіі яна выступае як мэта міфамана-псіхапата атрымаць задавальненне ад таго, што ён уводзіць людзей у зман.