![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Hv%25C3%25ADt%25C3%25A1_%2528%25C3%2581rness%25C3%25BDsla%252902%2528js%2529.jpg/640px-Hv%25C3%25ADt%25C3%25A1_%2528%25C3%2581rness%25C3%25BDsla%252902%2528js%2529.jpg&w=640&q=50)
Хвітау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хвітау (ісл.: Hvítá) — рака ў Ісландыі.
Хуткія факты Хвітау, Характарыстыка ...
Хвітау | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 1 644 км² |
Расход вады | 100 ± 10 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Hvítárvatn[d] |
Вусце | Ёльфуса |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ёльфуса → Атлантычны акіян |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Пачаткам ракі Хвітау з’яўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісландыі. Хвітау цячэ ў паўднёвым кірунку, на адлегласці 40 кіламетраў ад яе вытокаў рака ўстварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.
Хвітау перасякае ісландскую нізменнасць ля Грымснеса і цячэ побач з гарой Інгольфсф’ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвусаў і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфас, упадае ў Атлантычны акіян.
Агульная працягласць Хвітау (разам з Ёльфусай) — 185 кіламетраў. З-за сваіх вясенніх разліваў і вадападаў рака лічыцца самай небяспечнай у Ісландыі.